Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Штогод 21 лютага наша краіна адзначае Дзень роднай мовы. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам і для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. Бібліятэкар школы Таццяна Анатольеўна Іоніс запрасіла вучняў пачатковых класаў паўдзельнічаць у гульні-падарожжы “Сябры роднай мовы”. Навучэнцы разгадвалі загадкі, падбіралі прыказкі і прымаўкі, успаміналі беларускія казкі, працавалі ў ролі “перакладчыкаў”. А ў школьнай бібліятэцы была арганізавана выстава “Беларускія аўтары дзецям”.