Урок мужнасці «О чём звонят колокола Хатыни»

22 сакавіка споўнілася 79 гадоў з дня, калі гітлераўскія карацелі знішчылі вёску Хатынь разам з яе жыхарамі. Памяць аб трагічных падзеях вайны абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы аб святым абавязку – захоўваць гістарычную праўду, берагчы мір і спакой на роднай зямлі.

     У школьнай бібліятэцы для вучняў 3 класа прайшоў урок мужнасці “О чём звонят колокола Хатыні”.Пад час мерапрыемства навучэнцы даведаліся аб гісторыі  вёскі Хатынь і аб той жудаснай трагедыі, якая адбылася з яе жыхарамі, здзейснілі віртуальнае падарожжа ў мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Трэцякласнікі даведаліся аб весках “сёстрах”  Хатыні, якія знаходзіліся ў Гродзенскай вобласці і  так і не былі адноўлены пасля вайны.