З 19 па 24 лютага ў школе праходзіць Тыдзень роднай мовы

Распачаўся  тыдзень з акцыі “Слова — за цукерку” . Вучні і настаўнікі прынялі актыўны ўдзел, сталі перакладчыкамі і атрымалі цукеркі за правільныя адказы.

20 лютага прайшлі інфармацыйныя хвілінкі, прысвечаныя Дню роднай мовы.

21 лютага Гродзенскі абласны дыктант напісалі вучні і настаўнікі школы. На перапынках актыўна ўдзельнічалі ў акцыі “Збяры прыказку”.