21 сакавіка 2025 года адбыўся педагагічны савет па тэме «Эфектыўныя метады і прыёмы развіцця функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў: вопыт работы педагагічнага калектыва ДУА «Кальчунская сярэдняя школа»
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце А.С. Наумчык прааналізавала работу калектыва ў гэтым накірунку і абазначыла шляхі далейшага развіцця па пытанню развіцця функцыянальнай адукаванасці.
Педагагічны савет прайшоў у форме семінара-практыкума, у рамках якога настаўнікі падзяліліся эфектыўнымі метадамі і прыёмамі з уласнага вопыта работы.