20 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы і районнага МА бібліятэкараў у 6 классе адбыўся турнір знаўцаў “З роднай мовай на “ты”. Бібліятэкар нашай школы Іоніс Т.А. прапанавала навучэнцам выканаць розныя заданні: перакласці словы, выразы, разгадаць шыфраванку, скласці і патлумачыць прыказкі, патлумачыць лексічнае значэнне слоў, пазнаць з якога твора, узятыя радкі і інш.
У час спаборніцтва, акрамя глыбокіх ведаў па роднай мове і літаратуры, удзельнікам спатрэбіліся ўважлівасць і хуткасць.
Мерапрыемства праходзіла ў атмасферы шчырасці, сяброўства і дабрыні і пакінула незабыўны след у душы кожнага вучня і нашых гасцей, бо гэта не проста святкаванне Дня роднай мовы, а найперш дотык да роднага і спрадвечнага.