Гісторыя школьных прылад

Кожны дзень дзеці ідуць у школу, бачаць навокал, трымаюць у руках і карыстаюцца звыклымі школьнымі прадметамі: партай, дошкай, сшыткамі, дзённікамі, алоўкамі, альбомамі, пластылінам… Усё звыклі  да слоў «падручнік», «ручка» настолькі, што не задумваюцца над тым адкуль яны пайшлі.  На музейным занятку  пра гісторыю школьных прыладаў  вучні знайшлі адказы на пытанні чаму прадметы так называліся, што абазначалі першапачаткова, адкуль прыйшлі. Вучні  даведаліся  шмат цікавага аб школьных прадметах і прыладах, якія прадстаўлены ў экспазіцыі нашага музея.