29 сакавіка 2024 года адбыўся педагагічны савет па тэме «Работа педагагічнага калектыву ДУА «Кальчунская сярэдняя школа» па развіццю даследчай дзейнасці навучэнцаў як умова павышэння якасці адукацыі».
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце А.І.Матвейчык прааналізавала работу калектыву ў гэтым накірунку і намеціла шляхі далейшага развіцця праектна – даследчай дзейнасці.
Настаўнікі падзяліліся вопытам падрыхтоўкі навучэнцаў да даследавання і праекта, расказалі пра свае дасягненні і перамогі.