Напярэданні 81-гадавіны з дня трагедыі ў в.Хатынь вучні 2 класа наведалі ў школьнай бібліятэцы ўрок памяці «Боль беларускай зямлі «Хатынь». Урок памяці быў праведзены сумесна з вучнямі 11 педагагічнага і прававога класа.
Навучэнцы пазнаёміліся з трагічнымі падзеямі, адбываліся на беларускай зямлі ў час Вялікай Айчыннай вайны, 22 сакавіка 1943 года.
Другакласнікі здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Хатынь», створаны ў памяць усіх загінуўшых жыхароў вёскі і ўсіх тых, хто не вярнуўся з вайны.
Кніжная выстава «Боль беларускай зямлі «Хатынь» дала магчымасць пазнаёміцца з творамі пра страшную трагедыю. Кожны зразумеў, што такое не павінна паўтарыцца.
Мы за сонечнае неба і мір!