Родная мова — душа народа.
Пакуль жыве мова, жыве і народ.
«Родная мова, матчына мова » — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. 21 лютага адзначаецца Міжнародны днень роднай мовы. У гэты дзень вучні 3 і 4 класаў нашай школы разам з бібліятэкарам адправіліся ў падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”
Дзеці размаўлялі на роднай мове. І не проста размаўлялі –яны падарожнічалі. Пад час вандроўкі вучні разгадвалі рэбусы, загадкі, перакладалі словы і словазлучэнні на родную, мову, складалі словы з раскіданых літар, чыталі вершы, тлумачылі значэнні прыказак і фразеалагізмаў.
Гульня прабудзіла цікаўнасць да роднай мовы, і спадзяюся, вучні будуць адносіцца да яе з большай павагай.