21 лютага вучні 3 і 4 класаў завіталі ў госці да бібліятэкара нашай школы Іоніс Т.А., якая прапанавала паўдзельнічаць у гульні-конкурсе » Пагуляем у роднае слова». Вучні даведаліся пра гісторыю гэтага свята, расшыфроўвалі беларускія словы, збіралі прыказкі з частак, называлі прадметы па- беларуску, адгадвалі загадкі. І усё гэта з радасцю і задавальненнем. Гучы роднае слова!