День роднай мовы

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар і класны кіраўнік 4 класа Іоніс Т.А. запрасіла вучняў на літаратурны квэст “Краніся роднага слова”. Падчас лінгвістычнага спаборніцтва  “Верасочкі” і “Зубраняты” ,вучні 3- 4 класаў , з захапленнем адгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі, збіралі «рассыпаныя прыказкі», перакладалі тэксты, тлумачылі фразеалагізмы. Мерапрыемства дапамагло выявіць лепшых знаўцаў беларускай мовы. Вучні паказалі не толькі добрыя веды, кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку, але і любоў і павагу да роднай мовы. Гучы роднае слова!